У Беларусі на 3 месяцы працягнулі рэгуляванне цэнаў на грэчку


Паседжанне ЕЭК.
Фота: eurasiancommission.org

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 28 студзеня разгледзела пытанні ў сферах мытнай супрацы, канкурэнтнай палітыкі, тэхнічнага рэгулявання, цыфравізацыі эканомік краін ЕАЭС.

Сярод іншага, Калегія ЕЭК узгадніла падаўжэнне тэрміну дзяржаўнага рэгулявання цэн на грэцкія крупы ў Беларусі на 90 дзён – з 30 студзеня да 28 красавіка.

У 2019 годзе грэчка ў Беларусі падаражэла на 36,4 %. У выніку ўлады краіны ўвялі часовае рэгуляванне цэн на яе з 1 лістапада 2019 года па 28 студзеня 2020-га. Узровень лімітавай максімальнай гандлёвай надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) быў абмежавана да 25 %.

У ЕЭК адзначаюць, што такое рашэнне ўжо дапамагло стабілізаваць у Беларусі цэнавую сітуацыю адносна гэтага тавару. Цяпер жа плануецца захаваць пазітыўную тэндэнцыю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў