У Беларусі на 1000 жанчын толькі 873 мужчыны


На 1 студзеня ў Беларусі пражывалі 4 415,8 тыс. мужчынаў. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Белстату да Сусветнага дня мужчынаў, які адзначаецца ў першую суботу лістапада.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі на 1000 жанчын толькі 873 мужчыны.

Кожны пяты беларускі мужчына пражывае ў Менску, а амаль кожны чацвёрты – у сельскай мясцовасці.

Сярод гарадоў, у якіх мужчынаў больш за жанчын, – Астравец, Горкі, Шклоў, Клічаў, Буда-Кашалёва, Пружаны ды Івацэвічы.

Hавiны
Сярэдняя беларуская жанчына нараджае першынца амаль у 27 гадоў
2019.10.10 18:05

Сярэдні век беларускага мужчыны – 37,7 года, у тым ліку ў гарадах – 36,6, а на сяле – 41,3. 68,1 % мужчынаў належаць да працаздольнага веку. У першы шлюб яны ў сярэднім уступаюць у 28,1 года.

Найбольшая доля мужчынаў сярод тых, хто працуе ў будаўніцтве (81,4 %), у транспартнай сферы (70 %), а таксама ў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках (60,6 %).

Што датычыць здароўя, то фізкультурай і спортам у вольны час займаецца толькі 21,3 % беларускіх мужчынаў. 43,4 % з іх кураць, а 18,9 % – маюць залішнюю вагу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў