У Беларусі менш за 15 % настаўнікаў – мужчыны


Сярод настаўнікаў і кіраўнікоў школаў Беларусі жанчыны складаюць 86,4 %. Пра гэта гаворыцца ў статыстычным аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэту да Дня настаўнікаў, які адзначаецца 6-га кастрычніка.

Hавiны
«Было некалькі гадзін, каб з’ехаць». Дваіх польскіх настаўнікаў выгналі з Беларусі
2019.09.27 18:42

Найбольш мужчынаў сярод выкладчыкаў фізкультуры (63,7%), дапрызыўнай і медычнай падрыхтоўкі (60,7 %), працоўнага навучання (43 %), фізікі (35,5 %) і гісторыі ды іншых грамадскіх дысцыплінаў (28,9 %).

Жанчыны ж больш за ўсё выкладаюць расейскую мову і літаратуру (98 %), беларускую мову і літаратуру (97,5 %), замежныя мовы (94,9 %), біялогію (91,9 %) і хімію (91,4 %).

Таксама адзначаецца, што 93,9 % кіраўнікоў школаў і настаўнікаў маюць вышэйшую адукацыю. Найменш людзей, якія скончылі вну, сярод настаўнікаў музыкі і спеваў (73,4 %) ды працоўнага навучання (81,7 %), а найбольш – сярод тых, навучае гісторыі, фізіцы, хіміі, біялогіі ды расейскай мове і літаратуры (99,8 %).

МГ belsat.eu

Стужка навінаў