У Беларусі дазволілі наведваць усе лясы

Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі цалкам зняло забарону на наведванне лясоў. Такія рашэнні прынялі райвыканкамы пасля стабілізацыі пажаранебяспечнай абстаноўкі, паведамілі ў ведамстве.

На выходных уначы ў Беларусі пахаладае да 5 градусаў

З пачатку года ў Беларусі адбылося ўжо больш за 500 лясных пажараў. Прыкладна ў 90 % выпадкаў узгаранні адбываліся па віне чалавека праз выпальванне сухой расліннасці, кінутыя недакуркі і іншае.

Забарона на наведванне лясоў уводзіцца, каб забяспечыць бяспеку грамадзянаў, іх маёмасці і лясоў, адзначылі ў міністэрстве.

МГ belsat.eu

Hавiны