У пачатку тыдня ў Беларусі чакаецца няўстойлівае з дажджамі і навальніцамі надвор’е. З чацвярга надворʼе пачне паляпшацца, і да канца тыдня будзе цёпла, пераважна без ападкаў.
Паводле Белгідрамету, у аўторак ноччу па паўночна-ўсходняй частцы, ранкам і ўдзень на большай частцы краіны дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Ноччу і раніцай па захадзе слабы туман. Уначы 11-17 градусаў, удзень – 18-24.
У сераду месцамі кароткачасовыя дажджы, удзень па паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Уначы 10-15 градусаў, удзень – 21-27.
У чацвер без істотных ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе краіны кароткачасовыя дажджы. Уначы 10-15 градусаў, удзень – 22-29.
У пятніцу, суботу і нядзелю пераважна без ападкаў. Толькі ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Уначы 10-17 градусаў, удзень – 23-29.
МГ belsat.eu