У Беларусі будуць па-новаму ўцяпляць дамы


Шматкватэрны дом на Чарвякова, 4.
Фота: belsat.eu

У Беларусі вызначылі, як будуць фінансаваць працы для зніжэння спажывання цеплавой энергіі ў шматкватэрных жылых дамах і для скарачэння выдаткаў на ацяпленне.

Указ № 327, які вызначае новыя правілы ўцяплення дамоў, падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка Беларусі.

Рашэнне аб такіх працах будзе прымаць агульны сход удзельнікаў сумеснага домаўладання не менш як двума трацінамі галасоў. Фінансаваць працы можна будзе часткова за кошт бюджэту і ўласнікаў, а таксама крэдытаў міжнародных арганізацыяў і іншых сродкаў.

Аб’ектыў
Дзяўчынка з Гомля напісала ліст Дзеду Марозу, каб той зрабіў цёпла ў кватэры
2016.12.17 22:10

Уласнікі будуць кампенсаваць затраты толькі пасля таго, як працы скончыліся, адпаведна сваёй долі ў жылым доме. То бок, чым больш кватэра – тым больш трэба будзе заплаціць за ацяпленне.

Уласнікі нежылых памяшканняў будуць пакрываць затраты цалкам штомесяц за 3 гады, жылых памяшканняў – не менш за 50 % выдаткаў штомесяц за 10 гадоў. Фактычна, даецца растэрміноўка. Мясцовыя ўлады змогуць падаўжаць малазабяспечаным сем’ям тэрмін кампенсацыі выдаткаў да 15 гадоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў