У Беларусі будуць ладзіць туры ў Чарнобыльскую зону


Беларуская зона адчужэння, якую вызначылі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, цяпер будзе адкрытая для турыстаў.

Ужо пракладваюцца турыстычныя маршруты, распавёў ОНТ намеснік дырэктара Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка Максім Кудзін.

Паводле Кудзіна, у беларускай зоне адчужэння даўно не жывуць людзі. Адмысловец запэўніў, што падчас знаходжання ў зоне доза радыяцыі, атрыманая чалавекам, будзе меншай, чымся доза ад палёту над забруджанай тэрыторыяй на самалёце.

Кошт экскурсіі для групы з трох-пяці чалавек складзе каля Br 340.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС адбылася ў ноч на 26 красавіка 1986 года. Выбух на чацвёртым энергаблоку стаў найбуйнейшай аварыяй у гісторыі сусветнай атамнай энергетыкі.

Hавiны
Чарнобыльскую АЭС можна наведаць за грошы. Экскурсія прадугледжвае «абед ліквідатара»
2018.04.11 19:21

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў