У Беларусі будуць «больш справядліва» разлічваць плату за вываз смецця

Разліку кошту за вываз цвёрдых камунальных адходаў у Беларусі неабходна аптымізаваць. Пра гэта заявіў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віталь Смірноў у эфіры тэлеканалу СТВ.

Нагадаем, цяпер тарыфы на вываз смецця разлічваюцца на падставе з нарматываў іх утварэння паводле аб’ёму. Нарматыў усталёўваецца ў кожным раёне і кожным буйным горадзе асобна.

Гэтак, у Менску нарматыў на стварэнне адходаў на аднаго чалавека складае 2,68 кубаметра, або 268 вёдраў, смецця за год.

У Менску пабудуюць палігон для спальвання смецця

Між тым Міністэрства ЖКГ плануе забяспечыць пераход на ўлік або разлік смецця паводле масы ўтварэння.

«Гэта будзе больш справядліва і больш правільна», – сказаў Віталь Смірноў.

Зараз распрацоўваецца тэхнічны кодэкс аб методыцы масы ўтварэння адходаў у спажыўцоў, у насельніцтва. На падставе яго будзе распрацаваная методыка разліку, і з 2021 году плаціць за вываз смецця давядзецца ўжо па-новаму.

Ці ўмееце вы сартаваць смецце? Прайдзіце тэст!

МГ belsat.eu

Hавiны