У Беларусі больш за 49 тысячаў інфікаваных каронавірусам


Міністэрства аховы здароўя агучыла статыстку па захворванні каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі. За апошні дзень медыкі выявілі 823 новыя выпадкі заражэння каронавірусам.

Агулам у Беларусі па стане на 8 чэрвеня ачунялі і выпісаныя 23 880 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Зарэгістраваныя 49 453 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 632 993 тэстаў.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 276 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай, каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінздароўя.

Аб’ектыў
Жыхары Магілёва: Вірус не ідзе на спад, проста гэта хаваюць ад нас
2020.06.07 21:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў