У Беларусі амаль 63 тысячы інфікаваных каронавірусам


Па стане на трэцяга ліпеня медыкі ў Беларусі выявілі 62 997 інфікаваных каронавірусам, такія звесткі агучвае ў сваім Telegram-канале Мінздароўя.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі па стане на 3 ліпеня ачунялі і выпісаныя 49 909 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Зарэгістраваныя 62 997 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. За содні колькасць інфікаваных павялічылася на 299.

Міністэрства аховы здароўя рапартуе, што ў Беларусі ўсяго праведзена 1 043 876 тэстаў.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 412 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай, каронавіруснай інфекцыяй».

За содні памерлі сем пацыентаў.

Hавiны
Каронавірус: колькасць інфікаваных у свеце дасягнула амаль 11 млн выпадкаў
2020.07.03 09:11

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў