У Беларусі афіцыйна пацвердзілі 5 новых смерцяў ад каронавіруса

Міністэрства аховы здароўя 3 чэрвеня апублікавала новыя звесткі адносна стану з эпідэміяй каронавіруса ў Беларусі.

Паводле ведамства ў краіне ачуняў і быў выпісаны 20 171 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Агулам зарэгістраваныя 45 116 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 573 699 тэстаў.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 248 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай, каронавіруснай інфекцыяй», – заявілі ў міністэрстве.

У свеце больш за 380 тысячаў пацыентаў памерлі ад каронавірусу

У параўнанні з мінулым днём колькасць памерлых ад каронавіруса ў Беларусі павялічылася на 5 чалавек, а заражэнняў – на 861 выпадак.

МГ belsat.eu

Hавiны