У Беларусі адзінкавыя пікеты за Лукашэнку. Стрым «Белсату» з пікету ў Менску

Пікет па зборы подпісаў за прэтэндэнта Аляксанадра Лукашэнку. 5 чэрвеня. Фота: «Белсат»

У Беларусі журналісты і блогеры выявілі ўсяго толькі два пікеты па зборы подпісаў за кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнку. Подпісы збіраюць прадстаўнікі «Белай Русі» і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Адзіны ў Менску пікет за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з’явіўся каля гандлёвага цэнтру «Dana Mall» на праспекце Незалежнасці.

Яшчэ адзін пікет па зборы подпісаў за Лукашэнку заўважылі ў Петрыкаве, паведамляе Telegram-канал NEXTA. Подпісы збіраюць прадстаўніцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Сілавыя выбары ці «аксамітны тэрор»

СК belsat.eu

Hавiны