У Беларусі адновяць найбуйнейшы тарфянік

З мэтай рэабілітацыі выпрацаванага тарфянішча «Дакудаўскае» у 2020 г на тарфяніку высадзяць насенне балотных раслінаў, што дазволіць цягам пяці гадоў аднавіць балота. Праект па ўнікальнай тэхналогіі паскоранага аднаўлення балота ладзіцца супольна ПРААН-ГЭФ «Ветландс» у супрацы з праектам ЕЗ «LIFE: вяртлявая чарацянка».

Тарфянішча «Дакудаўскае». Фота: ПРААН Беларусі

Праца па аднаўленні тарфянішча «Дакудаўскае», што каля Ліды, ладзіцца ў межах пяцігадовага праекту. Агулам у нашай краіне дзякуючы Міжнароднай тэхнічнай дапамозе ўжо адноўлена больш за 50 000 гектараў неэфектыўна асушаных балот.

Праект тарфянішча «Дакудаўскае» прадугледжвае збор насення асакі на Спораўскім балоце і высадку насення з дапамогай валанцёраў. Калі праект стане ўдалым, тэхналогія выкарыстаюць і на іншых балотах не толькі ў Беларусі.

Агулам у нашай краіне каля 260 000 гектараў тарфянікаў, асушаных гідрамеліярацыяй. Цяпер яны негатыўна ўплываюць на клімат і патрабуюць аднаўлення.

На Альманскіх балотах знікаюць журавіны

СК belsat.eu

Hавiны