У Беларусі адмянілі старыя ліміты на міжнародныя перасылкі


З 1 траўня ўступіў у сілу ўказ № 146. Ён змяняе нормы міжнароднай перасылкі і бязмытнага ўвозу тавараў.

Указ № 146 адмяняе месячныя нормы перасылкі тавараў міжнароднымі паштовымі адпраўленнямі і дастаўкі тавараў перавозчыкам фізічным асобам у памеры. Новы месячны ліміт – € 200 і 31 кг. Кошт адной пасылкі не можа перавышаць € 22, а вага пасылкі мае быць да 10 кг.

Новыя правілы будуць датычыць пасылак, якія прыйшлі ў Беларусь не раней за 1 траўня 2020 года.

Цяпер тавары, якія фізічная асоба можа бязмытна правезці праз мяжу на аўто раз на тры месяцы (пешшу ды іншымі наземнымі транспартнымі сродкамі), не могуць каштаваць даражэй за € 500 еўра і павінны важыць не больш за 25 кг. Гэтая норма не распаўсюджваецца на алкаголь.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў