Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя наконт сітуацыі з каронавірусам.
Па стане на 11 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 51 816 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 750 чалавек.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 293 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.
Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 288 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.
За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 26 643 пацыента (+976). Агулам у краіне праведзена 678 570 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.
ІІ belsat.eu