У Беларусі ад 1 ліпеня павышаюць працоўныя пенсіі


Пенсіі вырастуць адразу на 6%, гаворыцца ў адмысловым указе №232, які быў апублікаваны 20 чэрвеня.

У Беларусі ад 1 ліпеня павышаюць працоўныя пенсіі на 6%, гаворыцца ў адмысловым указе №232. Падвышэнне плануецца ў сувязі з ростам мінімальнага заробку ў краіне. Раней улады планавалі падвысіць пенсіі толькі ў чацвёртым квартале, аднак вырашылі змяніць тэрміны. Выплачвацца пенсіі будуць за кошт сродкаў ФСАН.

Аляксандр Лукашэнка анансаваў падвышэнне пенсіяў 20 чэрвеня падчас візіту ў вёску Баркі Магілёўскай вобласці. Ён падкрэсліў, што перанясенне тэрміну выплату пенсіяў не звязана з прэзідэнцкімі выбарамі.

«У нас ёсць крыху грошай, мы мусім ветэранам, пенсіянерам дапамагчы. Наколькі гэта магчыма. Гэта не папулізм, не дзеля нейкіх выбараў, я ніколі так не рабіў», – сказаў Лукашэнка.

Сярэдні памер пенсіі ў 2019 годзе склаў Br 446,84. Агулам у Беларусі налічваецца 2 млн 529,4 тыс. пенсіянераў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў