У Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 8 чэрвеня


У розных раёнах краіны прагназуецца спякотнае надвор’е, перадае БелТА.

У Беларусі 8 чэрвеня абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякотнага надворʼя. На паўднёвым усходзе краіны прагназуецца тэмпература да 30-32 градусаў цяплыні днём, 14-16 градусаў уначы.

Пры гэтым сіноптыкі прагназуюць пераменлівую воблачнасць і, пераважна ў заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах – парывісты.

Імаверны ў пэўных раёнах слабы туман. Спякотнае надворʼе захаваецца і 9-10 чэрвеня.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў