У Беларусі абмяжуюць продаж алкаголю падчас апошніх званкоў і выпускных


29 і 30 траўня для беларускіх школьнікаў прагучаць апошнія званкі. У гэты час традыцыйна ў крамах абмяжуюць продаж алкаголю.

Кожная школа сама вырашае, у які з гэтых двух дзён праводзіць апошні званок. Выключэнне – Менск, дзе ў сувязі з 20-й гадавінай трагедыі на Нямізе, апошнія званкі прызначаныя толькі на 29-е.

Сёлета ў Менску яны празвіняць для 9 603 старшакласнікаў.

Выпускныя ж запланаваныя на 8 і 9 чэрвеня, пасля чаго пачнецца ЦТ для абітурыентаў.

Абмежаванне на продаж алкаголю ў сталіцы будзе дзейнічаць адпаведна з 8.00 29 траўня да 8.00 30 траўня і ў такі ж час – з 8 па 9 чэрвеня.

КА belsat.eu

Стужка навінаў