У Беларусі абмежавалі продаж парацэтамолу, пальчатак і масак


Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла нормы аднаразовай рэалізацыі ў аптэках некаторых тавараў. Пра гэта паведамляецца ў лісце ад 9 красавіка, змешчаным на сайце міністэрства.

Нормы аднаразовай рэалізацыі будуць дзейнічаць з 10 красавіка па 1 ліпеня.

Гэтак, у адны рукі можна будзе прадаць 40 таблетак парацэтамолу (у дазаванні 200 мг або 500 мг), 40 таблетак арпетолу (100 мг або 50 мг), 10 капсул флустопу ў дазаванні 75 мг. На медычныя маскі, павязкі норма аднаразовай рэалізацыі складзе 10 штук, на пальчаткі – 5 параў.

Hавiны
Толькі ў 25 % аптэк Беларусі ў продажы ёсць медычныя маскі
2020.04.07 19:32

Антысептычных лекавых сродкаў дазволена прадаць 2 пакаванні, гелі ды растворы для апрацавання рук у пакаванні аб’ёмам не больш за 100 мл – 2 пакаванні, а ў пакаванні абʼёмам больш ад 100 да 1000 мл – 1 пакаванне.

Ліст накіраваны ўсім аптэкам незалежна ад формы ўласнасці.

Прычыны абмежаванняў – рэзкі попыт на названыя тавары.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў