У Беларусі 700 выпадкаў інфікавання. Памерлі 13 чалавек


Мінздароўя апублікавала актуальную статыстыку распаўсюду каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведамляе, што па стане на 6 красавіка было зарэгістравана 700 выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй.

«На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 634 асобы. Асноўная частка – асобы першага кантакту, якія былі выяўленыя падчас эпідэміялагічных расследаванняў і на момант тэставання знаходзіліся ў стацыянарах. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Пасля праходжання лячэння выздаравелі 53 асобы», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінздароўя Беларусі.

Паводле ведамства, па стане на 6 красавіка каронавірус забіў 13 асобаў.

Hавiны
2000 – 68 000 смерцяў. Прагнозы вынікаў эпідэміі для Беларусі
2020.04.06 10:54

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў