У Беларусь прывезлі Віфлеемскі агонь міру


Святы агонь Незгасальнай лампады ў базіліцы Раства Хрыстова ў Віфлееме прывезлі ў Горадню.

У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Цягам 30-ці гадоў святы агонь прыязджае ў Беларусь. Віфлеемскае святло міру, так гучыць яго афіцыйная назва, сімвалізуе цяпло, любоў, мір і надзею, якое традыцыйна ставіцца на стол у вечары перад нараджэннем Ісуса Хрыста.

Каталіцкія скаўты перадаюць Віфлеемскі агонь у Фарным касцёле ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Традыцыя бярэ пачатак у 1986 годзе, калі Аўстрыйскае Радыё і Тэлебачанне ў Лінцу ўпершыню зладзіла такую акцыю ў падтрымку дзяцей-інвалідаў і людзей, якія жывуць у нястачы. Дзякуючы ўдзелу каталіцкіх скаўтаў, акцыя ахоплівае ўсю Еўропу. З Грота Нараджэння Хрыстова ў Віфлееме, агонь перавозіцца самалётам у Вену, адкуль едзе ў іншыя краіны. У Беларусь агонь трапляе праз Польшчу і далей раздаецца па ўсіх гарадах і мястэчках, а адтуль праз Расею ў самы аддаленыя куточкі кантыненту.

У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Вернікі запальваюць агонь з Грота Божага Раства, каб занесці яго ў свае дамы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Першы беларускі горад, які традыцыйна прымае святы агонь, – Горадня. Як штогод гарадзенскія скаўты перадалі лампадку з запаленым агнём у рукі біскупа Аляксандра Кашкевіча ў кафедральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.

У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

«Як гаворыць сама назва, гэта агонь, які прыходзіць да нас з Віфлеема, з таго месца, дзе нарадзіўся Хрыстос. Гэта кавалачак таго святога месца, той святой падзеі. Святло Хрыста для кожнага верніка з’яўляецца святлом усяго жыцця, святлом каштоўнасцей, якімі кожны з нас павінен жыць. Гэта каштоўнасці любові, прабачэння, зразумення. І калі гэты агонь будзе гарэць на стале ў ноч Раства, то кожнаму ў сям’і ён будзе нагадваць, што варта выправіць свае памылкі, прабачыць і папрасіць прабачэння ды жыць так, як паівнен жыць кожны хрысціянін», – кажа айцец вікарый Фарнага касцёлу ў Горадні, Павал Безляповіч.

Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Віфлеемскі агонь будзе гарэць у касцёле ўвесь святочны перыяд Божага Раства. 6-га студзеня, падчас святкавання Раства паводле грэцкага календара, агонь будзе перададзены праваслаўным вернікам. Запаліць свечку можа кожны жадаючы незалежна ад канфесіі.

Усе фотаздымкі

Гарадзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч прымае Віфлеемскі агонь з рук скаўтаў. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Вернікі запальваюць агонь з Грота Божага Раства, каб занесці яго ў свае дамы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Вернікі запальваюць агонь з Грота Божага Раства, каб занесці яго ў свае дамы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Вернікі запальваюць агонь з Грота Божага Раства, каб занесці яго ў свае дамы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Вернікі запальваюць агонь з Грота Божага Раства, каб занесці яго ў свае дамы. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Каталіцкія скаўты перадаюць Віфлеемскі агонь у Фарным касцёле ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Каталіцкія скаўты перадаюць Віфлеемскі агонь у Фарным касцёле ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Каталіцкія скаўты перадаюць Віфлеемскі агонь у Фарным касцёле ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Гарадзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Каталіцкія скаўты перадаюць Віфлеемскі агонь у Фарным касцёле ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Каталіцкія скаўты перадаюць Віфлеемскі агонь у Фарным касцёле ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Каталіцкія скаўты перадаюць Віфлеемскі агонь у Фарным касцёле ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
У Горадню прывезлі агонь з Віфлеема. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

ПВ, belsat.eu

Стужка навінаў