У Беларусь накіроўваецца тэхніка расейскай ракетнай брыгады


Вайскоўцы і баявая тэхніка ракетнай брыгады гвардзейскай танкавай арміі Заходняй вайсковай акругі Расеі завяршылі пагрузку на платформы і адправіліся чыгуначным транспартам у Менск. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Расеі.

Тэхніка прыме ўдзел у парадзе на Дзень незалежнасці 3 ліпеня. У Мінабароны адзначаюць, што па вуліцах Менску ўрачыстым маршам пройдуць больш за 300 вайскоўцаў Кантэміраўскай дывізіі і Севастопальскай асобнай мотастралковай брыгады.

Таксама ў парадзе прыме ўдзел расейская авіяцыя – верталёты Мі-8 і Ка-52, знішчальнікі Су-30 і знішчальнікі-бамбавікі Су-34.

Hавiны
Пачынаюцца рэпетыцыі параду 3 ліпеня. Стала вядома, дзе і калі ў Менску перакрыюць рух
2019.06.03 13:02

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў