У Беларусь на вучэнні прыбываюць брытанскія марпяхі

Беларусь і Вялікая Брытанія правядуць сумесныя вайсковыя вучэнні. Пра гэта паведамілі ў беларускім Міністэрстве абароны.

Сумеснае трэнаванне беларускіх міратворцаў з падраздзяленнем марской пяхоты Вялікай Брытаніі пройдзе з 1 па 14 сакавіка. Яго мэта – падрыхтоўка міратворчай роты 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады да ўдзелу ў міратворчай дзейнасці ААН.

Чаму Беларусь у ТОП-10 мілітарызаваных дзяржаваў?

29 лютага ў Беларусь ужо прыбылі брытанскія вайскоўцы са складу перадавой групы суправаджэння рыштунку.

Прыбыццё асноўнага складу брытанскіх марскіх пяхотнікаў запланаванае 1 сакавіка.

Міністр абароны Латвіі: Мы не супраць дамовы Беларусі з NATO

МГ belsat.eu

Hавiны