У БДУ кошты на навучанне не зменшацца


У Беларускім дзяржаўным універсітэце кошты на навучанне не будуць карэктаваць. Заняткі ў гэтай ВНУ, як і шэрагу іншых, пераводзяць у онлайн-рэжым, паведамляе БелТА.

На думку прарэктара па вучэбнай працы і адукацыйных інавацыях Аксаны Здрок, адукацыйны працэс у сувязі з пераходам на дыстанцыйнае навучанне не змяняецца, змяняецца толькі форма. Таму пытанне пра змяншэнне коштаў не разглядаецца. Больш за тое, па яе словах, пераход на дыстанцыйную форму навучання з’яўляецца працаёмкім працэсам.

«На выкладчыкаў цяжар павялічыўся ў некалькі разоў. І тым не менш яны не ставяць пытанне пра павышэнне заробкаў. Усе працуюць у такім інтэнсіўным рэжыме. На самой справе правядзенне заняткаў у дыстанцыйным рэжыме патрабуе вельмі вялікай падрыхтоўкі. Гэта і выкарыстанне сервераў нашай ВНУ, нарошчванне іх магутнасцяў для таго, каб правесці занятак у онлайн-рэжыме. Усё гэта таксама патрабуе сродкаў. Таму аплата застаецца такой жа, як і была», – распавяла прарэктар па вучэбнай працы і адукацыйных інавацыях Аксана Здрок.

У сваю чаргу Міністэрства адукацыі напярэдадні паведаміла, што з 20 красавіка ў сярэдніх школах распачнуцца заняткі. Чацвёртая чвэрць працягнецца да 30 траўня. Дыстанцыйнага навучання ў школах не будзе.

Hавiны
БДУ тлумачыць, як будуць выглядаць заняткі там у бліжэйшыя месяцы
2020.04.14 19:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў