У БДУ другі раз за год выраслі кошты на навучанне


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт павялічваецца кошты за навучанне з 1 сакавіка. Гэта ўжо другое павышэнне за год, паведамляе TUT.BY.

Раней кошт навучання ў БДУ выраслі ў ліпені 2019-га. Тады яны павялічыліся ў сярэднім на 300 рублёў. Цяпер жа павышэнне складзе каля 12 %, ці на 400- 500 рублёў. У БДУ рост коштаў абгрунтавалі неабходнасцю прывесці кошты на навучанне ў адпаведнасці з выдаткамі на яго.

Такім чынам цяпер навучанне ў БДУ стане самым дарагім сярод беларускіх ВНУ. Раней найбольшыя кошты былі ў БНТУ. Гэтак кошт навучання ў гэтай ВНУ на першым курсе вагаюцца ў залежнасці ад спецыяльнасці ад Br 3380 да Br 3605 за год. У БДЭУ незалежна ад спецыяльнасці першакурснікам трэба будзе аплаціць Br 2564, студэнтам другога-чацвёртага курсаў – Br 2463, пяцікурснікам – Br 1092 за год. У Акадэміі кіравання кошт адзін на ўсіх студэнтаў – Br 3,2 тыс.

СК belsat.eu

Стужка навінаў