У Барысаве ад пнеўманіі памёр 60-гадовы санітар хуткай дапамогі


Чарговая гібель медработніка зафіксаваная ў Барысаве. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

60-гадовы Уладзімір Ф. працаваў санітарам у брыгадзе хуткай дапамогі ў Барысаве. Падчас эпідэміі каронавіруса ён працаваў у брыгадзе, якая перавозіла пацыентаў на машыне хуткай дапамогі.

18 траўня яго шпіталізавалі з падазрэннем на інфаркт, а на наступны дзень ён памёр у рэанімацыі.

Hавiны
У больніцах Барысава не хапае ложкаў для хворых на запаленне лёгкіх
2020.05.05 14:23

Смерць санітара пацвердзіла кіраўніцтва станцыі хуткай дапамогі пры цэнтральнай раённай лякарні ў Барысаве. Паводле загадчыка, Ф. памёр ад інфаркту. Але ў пасведчанні аб смерці напісана, што прычынай стаў сіндром рэспіратарнага расстройства, выкліканы двухбаковай пнеўманіяй.

Пры гэтым калегі лічаць, што ва Уладзіміра Ф. быў і каронавірус. Ці рабілі яму тэст, невядома.

Ускрыццё цела рабілі не ў Барысаве, а ў Менскім абласным моргу, куды звычайна адвозяць нябожчыкаў, якія або дакладна памерлі ад каронавіруса, або мяркуецца, што гэта так.

Hавiны
У Барысаве памёр 50-гадовы фельчар «хуткай дапамогі». У яго выявілі COVID-19
2020.04.09 07:34

Гэта трэцяя смерць медыка ў цэнтральнай раённай лякарні Барысава падчас эпідэміі каронавірус. 8 красавіка памёр фэльчар хуткай дапамогі Васіль Л., а 16 траўня – медсястра Тацяна К. У іх быў пацверджаны COVID-19.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў