У Баранавіцкай паліклініцы на каронавірус захварэлі ўсе лекары агульнай практыкі


Зараз у інфекцыйным аддзяленні прыём вядуць толькі два інфекцыяністы, а працуе толькі пяць медсясцёр.

У Баранавіцкай гарадской паліклініцы №3 захварэлі на каронавірус усё тэрапеўтычнае аддзяленне, перадае «Радыё Рацыя». Прыём у інфекцыйным аддзяленні вядуць два інфекцыяністы. Але яны працуюць толькі па тры гадзіны. Наплыў хворых людзей вельмі вялікі.

«У загадчыцы аддзяленнем пацвердзіўся станоўчы вынік на COVID-19. Засталіся толькі медсёстры агульнай практыкі. Але і іх таксама мала», – кажа медработніца.

Паводле яе зараз прыём будуць весці нават эндакрынолагі. Магчыма, будуць прыцягнуты і іншыя спецыялісты, бо няма іншага выхаду пры такой колькасці хворых.

Менавіта ў гэтай паліклініцы ў 28 красавіка ад пнеўманіі памерла доктарка.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў