У Баранавічах зафіксаваны другі выпадак інфікавання COVID-19


Па стане на 8:00 9 красавіка ў Баранавічах выяўлена два выпадкі інфікавання каронавірусам. Адпаведныя інфармацыю апублікаваў Баранавіцкі гарвыканкам у афіцыйным телеграм-канале.

Паведамляецца, што другі станоўчы тэст на COVID-19 выяўлены ў пацыента з прыкметамі ВРІ, які знаходзіўся пад медычным наглядам у стацыянары. Кантакты першага ўзроўню ўжо знойдзены.

«Усяго на сённяшні дзень на стацыянарным назіранні знаходзіцца 38 пацыентаў, з іх 23 з прыкметамі ВРІ ў дарослым і дзіцячым інфекцыйных аддзяленнях гарадской лякарні, 15 чалавек без скаргаў знаходзяцца на абследаванні ў іншых ізалятарах. 923 чалавекі знаходзяцца пад медычным наглядам на хаце. Стан пацыентаў здавальняючы», – адзначаецца ў паведамленні гарвыканкаму.

Мясцовыя ўлады адзначаюць, што ў Баранавічах няма росту колькасці пнеўманіяў і ў апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх ні адзін пацыент з пнеўманіяй не мае патрэбы.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, па стане на 8 красавіка ў Беларусі быў інфікаваны каронавірусам 1066 чалавек: 976 праходзяць лячэнне ў шпіталях, 77 выздаравелі, 13 памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў