Будынак амбасады ЗША у Багдадзе пацярпеў ад ракетнага ўдару


У сталіцы Іраку ў нядзелю, 26 студзеня, ад ракетных удараў моцна пацярпеў будынак амбасады ЗША. Тры чалавекі атрымалі раненні. Адказнасць за ракетны абстрэл пакуль ніхто на сябе не ўзяў, паведамляе DW.com.

Ракетны абстрэл амбасады ЗША у Багдадзе пацвердзіў выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Іраку Адыль Абдул-Магдзі. Палітык выступіў з асуджэнне абстрэлу і падкрэсліў, што сілы бяспекі расследуюць здарэнне.

Будынак пасля абстрэлу моцна пацярпеў.

Квартал у Багдадзе, дзе размяшчаюцца ўрадавыя і замежныя абʼекты, стаў частай мішэнню для ракетных абстрэлаў. Напады ўзмацніліся пасля забойства амерыканскімі вайскоўцамі іранскага генерала Касэма Сулеймані.

Hавiны
У кіламетры ад амбасады ЗША ў Багдадзе ўзарваліся ракеты тыпу «Кацюша»
2020.01.04 20:43

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў