У Багдадзе гарыць амбасада ЗША


Дэманстранты падпальваюць агароджу амерыканскай амбасады ў сталіцы Іраку. 31 снежня 2019 года. Фота – THAIER AL-SUDANI / Reuters / Forum

Паводле адных крыніцаў, гарыць будынак пасольства, паводле іншых – толькі пастарунак аховы.

«Associated Press» падае, што дэманстранты выламалі дзверы ў будынак пасольства ЗША і падпалілі прыёмную. Паводле карэспандэнта агенцтва, гарыць паркінг пасольства.

Удзел у нападзе ўзялі падае аб дзясяткі чалавек. Амерыканскія ахоўнікі абстралялі іх слезацечны газам.

Паводле «Reuters», пратэстоўцы толькі спалілі пастарунак ахоўнікаў перад амбасадай, не пашкодзіўшы галоўнага будынку. Дэманстранты кідалі камяні ў браму пасольства і скандавалі: «Не Амерыцы!» і «Не Трампу!».

Удзельнік міліцыі «Хашд аш-Шаабі» (Сілы народнай мабілізацыі) кідае камень у бок амбасады ЗША ў Багладзе. 31 снежня 2019 года. Фота – THAIER AL-SUDANI / Reuters / Forum

Працаўнікоў пасольства на чале з амбасадарам эвакуявалі, але ЗША пакуль афіцыйна гэтага не пацвярджаюць.

Прэзідэнт ЗША абвінаваціў у арганізацыі нападу ўлады Ірану. Доналд Трамп абяцае, што Тэгеран панясе адказнасць за гэта.

Мітынг перад амбасадай адбываецца праз атаку амерыканскай авіяцыяй адной з шыіцкіх груповак 29 снежня. Падчас налёту загінулі 25 чалавек і было паранена каля 55. Авіяўдар стаў адказам на забойства амерыканскага грамадзяніна падчас абстрэлу іракскай вайсковай базы.

У Іраку дыслацыруюцца больш за 5000 вайскоўцаў ЗША.

  • Сілы народнай мабілізацыі, якія складаюцца з шыіцкіх, езідскіх і хрысціянскіх апалчэнцаў, змагаюцца на баку іракскага ўраду супраць «Ісламскай дзяржавы».

ДД belsat.eu

Стужка навінаў