У Бабруйску медыкі пратэставалі супраць здымачнай групы «БТ»


На станцыі хуткай дапамогі ў Бабруйску медыкі сабраліся, каб выказаць абурэнне здымачнай групе дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1», якая прыехала здымаць сюжэт пра дадатковыя выплаты ва ўмовах COVID-19. На думку людзей, сюжэт выходзіў непраўдзівым.

Паводле пратэстоўцаў, выплаты атрымалі толькі двое працаўнікоў станцыі. Людзі хацелі выказацца пра рэальную сітуацыю, аднак карэспандэнты дзяржаўнага тэлебачання іх праігнаравалі.

Яны пагутарылі толькі з тымі, каму выплацілі надбаўку.

Відэа канфлікту апублікаваў тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

18 траўня стала вядома, што працаўнікі бабруйскай станцыі хуткай дапамогі напісалі зварот у Адміністрацыю прэзідэнта. Медыкі разлічвалі на дадатковыя выплаты за працу падчас эпідэміі COVID-19, але надбаўкі атрымалі не ўсе і не ў тых сумах, пра якія казалі ва ўказе №131 «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя». Пад зваротам падпісаліся 200 асобаў. Медыкі патрабуюць, каб ім растлумачылі парадак і памер выплат надбавак.

20 траўня на станцыю прыехала здымачная група «Беларусь-1», каб запісаць інтэрв’ю з двума асобамі, якія ўсё ж атрымалі абяцаныя выплаты. Аднак іншыя медыкі сабраліся на вуліцы на знак пратэсту супраць гэтых здымак.

КА belsat.eu

 

Стужка навінаў