У Бабруйску дзяржаўная газета адмовіла кандыдату ад АГП у публікацыі

Кандыдату ў дэпутаты па Бабрускай-Ленінскай выбарчай акрузе № 78 Аляксандру Комару дзяржаўнае выданне «Бабруйскае жыццё» адмовіла ў публікацыі перадвыбарчай праграмы. Пра гэта ў Facebook паведаміў Уладзімір Шанцаў.

«Цэнзура нават даведку выдала. І гэта нягледзячы на тое, што ў артыкуле 33. Канстытуцыі занатавана: «Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, грамадскімі аб’яднаннямі або асобнымі грамадзянамі, а таксама цэнзура не дапускаюцца», – піша Уладзімір Шанцаў.

«Бабруйскае жыццё» адмовіла Аляксандру Комару ў публікацыі яго праграмы падчас рэдакцыйнай рады. У выданні адзначылі, што кандыдат мусіць змяніць свой тэкст. У выпадку яго нязгоды праграму адмовіліся публікаваць.

«Жыццё не прайшло цэнзуры». БТ не пакажа тэлевыступу старшыні АГП

Паводле звестак кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» выступы ці публікацыі ўжо васьмі кандыдатаў не пусцілі ў эфір, або ў друк.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.

Уладзімір Няпомняшчых: Іх напужала спалучэнне словаў «імпічмент» і «Лукашэнка»

СК belsat.eu

Hавiны