У Бабіча новая праца


Былога амбасадара Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча прызначылі намеснікам міністра эканамічнага развіцця РФ. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік расейскага ўраду Дзмітрый Мядзведзеў.

Міхаіл Бабіч пакінуў расейскую амбасаду ў Менску, прапрацаваўшы менш за год (з 24 жніўня 2018 года да 30 красавіка 2019 год). Яго адклікалі з Менску пасля канфлікту з беларускім МЗС, тады бакі абмяняліся даволі рэзкімі рэплікамі.

Меркаванні
Развітанне з «гаўляйтэрам» і новая місія Бабіча
2019.05.07 13:35

Новым прадстаўніком Масквы ў Менску стаў Дзмітрый Мезенцаў.

Мезенцаў – давераная асоба Пуціна. Яны ведаюць адзін аднаго з 90-х гадоў. Разам з Пуціным працавалі ў мэра Санкт-Пецярбургу Анатоля Сабчака. Мезенцаў у структурах адміністрацыі Санкт-Пецярбургу займаўся сродкамі масавай інфармацыі. Потым пераехаў у Маскву і працаваў у перадвыбарным штабе Пуціна ў 2000 годзе.

Hавiны
Новы амбасадар Расеі распавёў, якімі прынцыпамі будзе кіравацца ў сваёй працы
2019.06.06 20:24

ДР belsat.eu

Стужка навінаў