Кобі Брайант, вядомы баскетбаліст, які прадстаўляў зборную ЗША і «Лос-Анджэлес Лэйкерс», загінуў напярэдадні ў авіякатастрофе.
The game has lost a real champion. Our thoughts & prayers go out to the Bryant family & the families of those lost today. pic.twitter.com/LLLBMJCUUm
— USA Basketball (@usabasketball) January 26, 2020
Кобі Брайант ляцеў на верталёце, у якім знаходзілася яго 13-гадовая дачка, а таксама яшчэ сем асобаў. Борт пацярпеў крушэнне непадалёку ад Лос-Анджэлесу. Прычыны трагедыі высвятляюцца, вядома, што ніхто не выжыў.
Кобі Брайант пяць разоў быў чэмпіёнам Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Ён 18 разоў прымаў удзел у Матчы ўсіх зорак НБА і займаў чацвёртае месца ў гісторыі лепшай баскетбольнай лігі планеты па колькасці набраных за кар’еру ачкоў.
СК belsat.eu