У Астраўцы разгортваюць батальён для барацьбы з дыверсантамі

У Астраўцы будзе разгорнуты штаб раёну тэрытарыяльнай абароны, паведамляе ў Telegram’е прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Генерал-маёр Руслан Касыгін, начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны Генштабу Узброеных сіл, уручыў адпаведнае распараджэнне старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзіміру Краўцову.

Батальён тэрытарыяльнай абароны будзе адказваць за «адпрацоўку аховы і абароны розных абʼектаў, барацьбу з дыверсійна-разведвальнымі групамі ўмоўнага праціўніка».

Адзін батальён тэрытарыяльнай абароны ўжо створаны ў Клецку. Байцоў гэтага батальёну рыхтуюць да нясення службы на блокпастах.

Войскі тэрытарыяльнай абароны Беларусі – род войскаў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, які склікаецца толькі на час вайны або ў перыяд напружанай ваенна-палітычнай сітуацыі. Войскі тэрытарыяльнай абароны маюць дапаможнае значэнне і складаюцца з асоб, якія адбылі тэрмін службы і знаходзяцца ў запасе.

ЮВ belsat.eu

Hавiны