У Астраўцы пройдуць вучэнні на выпадак аварыі на БелАЭС

У Астравецкім раёне на працягу дня, 11 кастрычніка, адбудуцца вучэнні па рэагаванні на радыяцыйную аварыю. Пра гэта паведамляе БелТА.

У вучэннях будуць задзейнічаныя больш 270 асобаў і больш за 40 адзінак тэхнікі, у тым ліку сілы і сродкі МНС, МУС, Мінабароны, Дзяржпамежкамітэту, Міністэрства аховы здароўя і іншых арганізацыяў, а таксама падраздзяленняў дзяржкарпарацыі «Росатом».

«Каб не ствараць нязручнасцяў грамадзянам, адпрацоўка эвакуацыі адбудзецца з прыцягненнем статыстаў. Напярэдадні ратавальнікі адрасна праінфармавалі ўсіх жыхароў вёсак – 183 асобы ў васьмі населеных пунктах», – распавялі ў МНС.

У Літве рыхтуюцца да аварыі на БелАЭС: выюць сірэны, рассылаюць SMS

Персанал АЭС прадэманструе захады па лакалізацыі і ліквідацыі аварыі на рэактарным абсталяванні, эвакуацыю і сховішча ў ахоўных збудаваннях, функцыянаванне крызіснага цэнтру і інфармацыйнае ўзаемадзеянне. Падраздзялення МНС ліквідуюць пажар складу дызельнага паліва ва ўмовах аварыйнай абстаноўкі.

Раней вучэнні падобнага кшталту прайшлі ў Літве. Тут спецслужбоўцы вучыліся рэагаваць на надзвычайнае здарэнне на БелАЭС. У вучэннях таксама былі задзейнічаныя мясцовыя жыхары, спецтэхніка і адказныя службы.

Кіраўнік БелАЭС паведаміў, калі чакаецца фізічны пуск станцыі

СК belsat.eu

Hавiны