У Ашмянах насупраць РАУС у машыне знайшлі мёртвага міліцыянта


Вечарам 5 снежня каля Ашмянскага РАУС выявілі памерлым оперупаўнаважанага мясцовага аддзелу.

Паводле Тэлеграм-каналу NEXTA супрацоўнік Ашмянскага РАУС знойдзены памерлым у сваім асабістым аўтамабілі. Машына знаходзілася на стаянцы насупраць будынку міліцыі. Паводле папярэдняй інфармацыі гаворка ідзе пра суіцыд.

Надзвычайнае здарэнне «Белсату» пацвердзілі ў УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

«Смерць не носіць крымінальнага характару і не звязаная з выкананнем службовых абавязкаў», – сказаў прэс-сакратар УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Яўген Дудко.

Hавiны
У Стоўбцах знайшлі павешаным міліцыянта
2019.02.28 20:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў