У Акцябрскім міліцыянты затрымалі блогера Андрэя Павука

Блогера з Гомельшчыны Андрэя Павука затрымалі міліцыянты. Падставай для затрымання стала тое, што нібыта з яго кампутара было адпраўлена паведамленне пра мініраванне райвыканкаму.

Пра гэта паведаміла жонка Андрэя Вольга Павук.

«Пакуль ніякай інфармацыі не маю. Магчыма, распачынаюць крымінальную справу, у межах гэтага будуць рыхтаваць ператрус. Пасля абеду маю намер паехаць у РАУС, магчыма даведаюся пра акалічнасці справы», – паведаміла «Белсату» Вольга Павук.

А 13 гадзіне ў кватэру да Андрэя і Вольгі Павук наведаліся следчыя, якія распачалі ператрус.

Opublikowany przez Оля Паук Środa, 20 marca 2019

Вольга Павук звярнула ўвагу, што ў пастанове на ператрус адзначны адрас аб’екту, на які паступіла паведамленне пра мініраванне – вуліца Савецкая 58. Але па гэтым адрасе знаходзіцца гасцініца, а не райвыканкам.

Блогер Павук паскардзіўся ў ААН

СК, belsat.eu

Hавiны