У афіцэра з вайсковай часткі ў Слоніме выявілі каронавірус

У беларускі войску выявілі чарговае заражэнне каронавірусам. Станоўчым апынуўся тэст на COVD-19 у афіцэра з вайсковай часці ў Слоніме, паведамляе «Минск-Новости».

Афіцэра, у якога выявілі каронавірус, з Слоніма шпіталізавалі ў гарадзенскую абласную больніцу. Паведамляецца, што яго стан здавальняючы.

Асобы, з якімі кантактаваў афіцэр, ізаляваныя, за іх станам назіраюць медыкі.

На мінулым тыдні медыкі выявілі тры выпадкі заражэння COVID-19 сярод вайскоўцаў тэрміновай службы. Першае заражэнне зафіксавалі ў салдата з 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтру ў Печах. Яшчэ два выпадкі зарэгістраваныя ў вайскоўцаў тэрміновай службы ў Бабруйску.

Па стане на 20 красавіка, паводле Мінаховы здароўя, у Беларусі зарэгістравана 6264 станоўчых тэсту на COVID-19. У цяжкім стане 92 асобы. Інфекцыя забрала жыцці ў 51 асобы.

«Прыйшлі 25 %». Бацькі павялі дзяцей у школы, не зважаючы на пандэмію каронавіруса?

СК belsat.eu

Hавiны