У Абхазіі перакрываюць дарогі – пачалася акцыя грамадзянскага непадпарадкавання

Удзельнікі апазіцыйнага мітынгу ў Сухумі абвясцілі аб пачатку акцыі агульнаграмадзянскага непадпарадкавання і ўвядзенні надзвычайнага становішча, піша kavkaz-uzel.eu.

21 траўня да акцыі збіраюцца далучыцца работнікі грамадскага транспарту – будуць перакрытыя масты і дарогі, анансаваў старшыня сухумскага аддзялення партыі «Амцахар» Мізан Зухба.

20 траўня прыхільнікі лідара апазіцыі Аслана Бжаніі выйшлі на акцыю да будынку парламента, патрабуючы перанесці выбары прэзідэнта Абхазіі праз хваробу кандыдата. Пасля таго, як парламент Абхазіі адмовіўся пераносіць прэзідэнцкія выбары ў звязку з хваробаю Бжаніі, апазіцыя абвясціла аб пачатку бестэрміновай акцыі пратэсту ды заклікала да адстаўкі дзейнага кіраўніка Рауля Хаджымба.

18 красавіка лідар абхазскай апазіцыі Аслан Бжанія ў цяжкім стане быў дастаўлены ў адзін са шпіталёў Масквы. Карыстальнікі сацсетак пачалі выказваць здагадкі, што палітыка атруцілі, бо ў аднаго з ахоўнікаў былі падобныя сімптомы хваробы.

Апазіцыя запатрабавала расследаваць версію аб атручэнні Бжаніі і працаўнікоў ягонай аховы.

Бжанія браў удзел у выбарчай гонцы ў 2014 годзе. Тады ён набраў 35,91 %.

ЮВ belsat.eu

Hавiны