«Google» апублікаваў рэйтынг самых папулярных запытаў беларусаў за 2019 год.
Кожны год пошукавы сэрвіс «Google» публікуе рэйтынг самых папулярных запытаў ад людзей з розных краінаў. У 2019-ым самы папулярны запыт ад беларусаў – спявачка Юлія Началава. Другое месца заняла актрыса Анастасія Заваратнюк. Трэцяе месца па папулярнасці – восьмы сезон «Гульні тронаў».
«Google» таксама апублікаваў статыстыкі па розных катэгорыях: фільмы, серыялы, тавары і г. д.
У катэгорыі фільмы самыя папулярныя – «Мсціўцы. Фінал», «Джокер» і «Аднойчы ў Галівудзе».
Самыя папулярныя серыялы сярод беларусаў – «Гульня тронаў», «ІП Пірагова» і «Чарнобыль».
Цікавіліся беларусы і тэлевізійнымі шоў – што цікава, сярод іх не было ніводнага беларускага. А топ-3 ТБ-шоў, якія часцей за ўсё ўводзілі ў пашукавік з Беларусі, былі «Еўрабачанне – 2019», «План Б» і «Бітва экстрасэнсаў».
У катэгорыі тавары самым распаўсюджаным пошукам стаў вентылятар. Трохі меней беларусаў цікавалі аўтамабілі з Нямеччыны і яшчэ менш – кандыцыянеры.
У «Google» ўдакладняюць, што рэйтынг складзены з улікам пошукавых запытаў, па якіх адзначаны самы вялікі рост трафіку ў бягучым годзе ў параўнанні з мінулым.
СК belsat.eu