У 2018 годзе беларусаў стала менш. Насельніцтва скарацілася на 15 000


Насельніцтва Беларусі працягвае скарачацца.

Паводле belstat.gov.by, па стане на канец лістапада 2018 года ў нашай краіне было 9 млн 477,1 тысяч чалавек. На пачатку 2018-га ў Беларусі было на 14 800 чалавек больш (9 мільёнаў 491,9 тысяч).

З 2015 па 2017 год у Беларусі быў нязначны рост колькасці насельніцтва, але пазней спад аднавіўся.

Паводле прагнозаў ААН, да 2050 года насельніцтва Беларусі скараціцца да 8 млн 570 тысячаў чалавек. Такія звесткі апублікаваныя ў 2017 годзе ў дакладзе «World Population Prospects».

Hавiны
У 2018 годзе 170 000 беларусаў узялі ўдзел у латарэі green card, каб эміграваць у ЗША
2018.07.22 10:56

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў