Тысячы мігрантаў спрабуюць трапіць у Грэцыю і Балгарыю. Рада ЕЗ склікае экстраную нараду


2 сакавіка 2020 г. Сірыйскія бежанцы прыплылі на лодках на грэчаскі востраў Лесбас.
Фота: Marios Lolos / Zuma Press / Forum

4 сакавіка міністры ўнутраных справаў Еўразвязу сустрэнуцца ў Бруселі, каб вырашыць праблему прытоку мігрантаў з Турцыі ў Грэцыю і Балгарыю, паведамляе агенцтва «Reuters».

«Я прызнаю, што Турцыя знаходзіцца ў складанай сітуацыі з бежанцамі і мігрантамі, але тое, што мы бачым цяпер – гэта не вырашэнне праблему. Таму мы наладжваем больш інтэнсіўны дыялог», – цытуе euronews.com кіраўніцу Еўракамісіі Урсулу фон дэр Ляен.

Еўразвяз паабяцаў Грэцыі і Балгарыі дапамагчы абараніць межы.

Напрыканцы лютага стала вядома, што Анкара вырашыла не спыняць сірыйскіх бежанцаў, якія спрабуюць трапіць у Еўропу па моры або сушы. Турцыя прыняла такое рашэнне пасля таго, як 27 лютага ў сірыйскай правінцыі Ідліб у выніку авіяўдару сірыйскай авіяцыі загінулі 36 турэцкіх вайскоўцаў.

Hавiны
Турцыя пачала вайсковую аперацыю супраць Асада ў Сірыі
2020.03.01 13:47

Паводле міністра ўнутраных справаў Турцыі Сулеймана Сойлу, па стане на 13:50, 2 сакавіка, колькасць уцекачоў, якія пакідаюць краіну праз правінцыю Эдырне, што мяжуе з Грэцыяй, дасягнула 117 677 чалавек.

У 2016 годзе Анкара і Брусель падпісалі пагадненне, якое прадугледжвае, што сірыйскія ўцекачы не змогуць атрымаць дазвол на перасячэнне турэцкая мяжы. За гэта ЕЗ абяцаў Турцыі фінансавую дапамогу.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў