Тысячы людзей выйшлі на Майдан. Пратэстуюць супраць «формулы Штайнмаера»


На Майдане Незалежнасці ў Кіеве праходзіць веча супраць формулы «Штайнмаера» пад лозунгам «Не капітуляцыі».

Удзельнікі пратэсту заклікаюць уладу не ісці на рэалізацыю гэтак званай «формулы Штайнмаера», якая прадугледжвае магчымасць правядзення выбараў на часова акупаваных тэрыторыях Данбасу.

ВІДЭА
Сепаратысты засталіся задаволеныя. «Формула Штайнмаера» – гэта план Пуціна?
2019.10.05 17:03

Некаторыя эксперты мяркуюць, што «формула Штайнмаера» выбухованебяспечная для Украіны і можа прывесці да палітычнага крызісу. А былы амбасадар Украіны ў Менску Раман Бяссмертны ў каментары «Белсату» заявіў, што «формула Штайнмаера» мае прыкметы дзяржаўнай здрады.

Аб’ектыў
Як каментуюць украінскія палітыкі прыняцце «Формулы Штайнмаера»?
2019.10.02 23:01

Франк-Вальтэр Штайнмаер – прэзідэнт Нямеччыны з 2017 года. Свой план урэгулявання канфлікту на Данбасе Штайнмаер прапанаваў чатыры гады таму, калі займаў пасаду кіраўніка нямецкага МЗС. Тады ён фактычна прапанаваў парадак уступлення ў сілу закону аб асаблівым статусе Данбасу, які прыняў украінскі парламент і падпісаў прэзідэнт.

«Формула Штайнмаера» прадугледжвае, што на часова акупаваных тэрыторыях пад кантролем і пры садзейнічанні АБСЕ адбудуцца мясцовыя выбары. Калі АБСЕ пацвердзіць, што выбары адпавядалі міжнародным стандартам, то ўступіць у сілу заканадаўства аб «асаблівым статусе» гэтых тэрыторыяў. Калі АБСЕ палічыць, што не адпавядае, то «асаблівага статусу» не будзе.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў