Туркменістан запусціў сваю сацыяльную сетку


Платформе «Мы тут» не пагражаюць ані «Фэйсбук», ані «Тўітэр», якія ў гэтай краіне забароненыя.

Аб афіцыйным запуску першай туркменскай сацыяльнай сеткі «Біз бярдэ» ( «Мы тут», або скарочана «Бі-бі»), паведаміла старонка «Orient».

«Мы доўга працавалі над тым, каб наш прадукт падабаўся карыстальнікам, і нам давялося сутыкнуцца з вялікай колькасцю складанасцяў. «Біз бярдэ» не ідэальны, але паводле многіх ў шмат якіх параметрах ён не саступае паводле якасці папулярным у Туркменістане аналагам», – заявіў гендырэктар фірмы «Сунгат эсэры» Азіз Бекназараў, якая распрацоўвала сэрвіс.

Прыкладанне спампавалі ўжо больш за 5 тысяч карыстальнікаў, але на момант нашай публікацыі старонка была недаступнай.

Папулярныя ў свеце «Фэйсбук», «Тўітар», «Інстаграм» туркменскім карыстальнікам наўпрост недаступныя. Каб абысці блакаванне, мясцовыя інтэрнаўты вымушаныя карыстацца проксі-серверамі.

Туркменская рэдакцыя радыё «Свабода» падае, што карыстальнікаў проксі-сервераў і замежных сацсетак рэгулярна пазбаўляюць доступу да інтэрнэту, а таксама выклікаюць на гутарку ў органы службаў бяспекі.

ДД

Стужка навінаў