Тўіты расейскай «фабрыкі троляў» убачыла 677 000 амерыканцаў


Гэтыя людзі былі падпісаныя на акаўнты «фабрыкі троляў» або публікавалі іхныя запісы, паведамляе «Twitter».

Кампанія мае намер паінфармаваць пра гэта 677 775 асобаў і дашле па электроннай пошце адмысловы ліст.

«Twitter» выявіў 3814 акаўнтаў звязаных з «фабрыкай троляў». Гэтыя акаўнты напісалі амаль 176 000 тўітаў, з якіх у 8,4 % гаворка ішла пра прэзідэнцкія выбары 2016 года ў ЗША.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў