«Цяпер не зіма, а восень». У Лагойску камунальнікі косяць снег (ВІДЭАФАКТ)


Відэаролік зʼявіўся на youtube-канале карыстальніка Аляксандра Баярына.

На ім можна ўбачыць, як мужчыны ў спецвопратцы косяць заснежаную траву. Жыхар Лагойску ў каментары onliner.by кажа, што камунальнікі касілі ад 10-й да 12-й гадзіны. Пасля пайшоў моцны снег і яны сышлі.

«У мінулым годзе на нашай вуліцы асфальт клалі падчас дажджу. Я рознае бачыў, вядома, але, каб траву пад снегам касілі», – распавёў выданню аўтар відэа.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?time_continue=8&v=DQRaTSbSc6M”][vc_column_text]Майстар мясцовага камгасу кажа, што «цяпер не зіма, а восень, а снег не можа стаць перашкодаю для навядзення парадку і чысціні ў горадзе».

«Сітуацыя нармальная. Абсталяванне снегам не псуецца», – адзначыў у каментары выданню майстар.

ЮВ, belsat.eu, паводле onliner.by

Стужка навінаў