Цягам содняў у Беларусі патанулі трое няпоўнагадовых

26 траўня двое хлопцаў ппатанулі ў Клімавічцкім раёне на вадасховішчы блізу вёскі Собалеўка.

Першым знайшлі цела 6-гадовага хлопчыка. Цела старэйшага, 11-гадовага брата, выявілі ў вадаёме. Мяркуецца, адзін з хлопчыкаў паслізнуўся на пліце і ўпаў у ваду, іншы яго ратаваў. Ровар дзяцей знайшлі на беразе.

У гэты ж дзень на беразе тэхнічнага кар’еру знайшлі цела 13-гадовай дзяўчынкі. Дзяўчынка была на беразе былога крэйдавага карʼеру з дзвюма знаёмымі – 11-ці і 12-ці гадоў. Яна паслізнулася і ўпала ў ваду, пацягнуўшы за сабой 11-гадовага хлопчыка. Старэйшы хлопец змог выцягнуць з вады таварыша. Аднак дзяўчынку ім выратаваць не ўдалося.

Паводле фактаў гібелі дзяцей праводзіцца правяранне, падае Следчы камітэт .

ДР belsat.eu

Hавiны