Цягам бліжэйшых дзён пацяплее нібы ў верасні


Напрыканцы бягучага і ў пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор’я ў нашай краіне будзе вызначаць цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы, па паўночнай палове краіны адабʼецца ўплыў франтальных раздзелаў, паведамляе сайт Белгідрамету.

12 кастрычніка тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 да 12 цяпла, а днём прагназуецца ад 11 да 17 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе на да 20 градусаў са знакам плюс. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, днём істотна не зменіцца.

13 кастрычніка Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам цёплых няўстойлівых паветраных масаў, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Польшчы. Будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу 7 – 12 вышэй за нуль, днём 12 – 19 цяпла, на поўдні да + 21.

14 кастрычніка працягнецца паступленне вельмі цёплых паветраных масаў з паўднёвага захаду Еўропы, толькі па поўначы краіны адабʼецца ўплыў малаактыўны атмасфернага фронту. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Віцебскай вобласці магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу ад + 7 да + 12, днём ад + 17 па поўначы да + 24 па поўдні краіны.

Hавiны
«Знішчаюць патроху». «Лебядзіны» больш не адпавядае крытэрам заказніка
2019.10.10 21:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў