ЦВК не зрабіў пасведчанне для кіраўніка ініцыятыўнай групы Ціханоўскай


21 траўня Цэнтральная выбарчая камісія выдала пасведчанні сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, але «корачкі» атрымалі не ўсе.

Telegram-канал «Страна для жизни» паведаміў, што ЦВК не зрабіла пасведчанні для паловы каардынатараў і кіраўніка ініцыятыўнай групы Сяргея Ціханоўскага, мужа патэнцыйнай кандыдаткі.

«Касяк абяцалі выправіць, але ў такія выпадковасці, Лідзія Міхайлаўна, нам верыцца з цяжкасцю..», – гаворыцца ў паведамленні.

Сяргей Ціханоўскі паведаміў пра намер ісці ў прэзідэнты на сваім YouTube-канале, але зарэгістраваць ініцыятыўную групу не змог. Да 20 траўня блогер знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання, дзе адбываў содні за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй.

Замест Сяргея Ціханоўскага ініцыятыўную групу зарэгістравала ягоная жонка Святлана Ціханоўская. У склад групы ўвайшлі 252 асобы.

Hавiны
Металіст, фермер, былы банкір і ўсе, усе, усе, каму Ярмошына дазволіла збіраць подпісы
2020.05.20 18:51

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў